View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия
Панядзелак, 19 Верасень 2022 13:28

У Купалаўскім універсітэце падвялі вынікі фотаконкурсу "Люблю цябе, мая Беларусь"

fotokonkursУ ГрДУ імя Янкі Купалы напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства падвялі вынікі фотаконкурсу "Люблю цябе, мая Беларусь". Удзел у ім прынялі не толькі купалаўцы, але і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

Удзельнічаць можна было ў чатырох намінацыях: "Мы розныя, але нас аб'ядноўвае любоў да Беларусі", "Мой горад - лепшы", "Я беларус і гэтым ганаруся", "Зроблена ў Беларусі". Кожны аўтар мог даслаць фатаграфіі ва ўсе намінацыі, але ў кожнай не больш за адну фатаграфіі ад аднаго чалавека. Усе фота былі яркімі і цікавымі. На іх былі адлюстраваны цудоўная беларуская прырода, гарадскія і сельскія пейзажы, помнікі гісторыі, былі работы, якія адлюстроўваюць здаровы лад жыцця, прадстаўнікоў розных прафесій.

Выбраць найлепшыя фотаработы журы было няпроста. З кожным годам колькасць ахвочых прыняць удзел у конкурсе павялічваецца. Пераможцам у намінацыі "Мы розныя, але нас аб'ядноўвае любоў да Беларусі" стала студэнтка 1 курса факультэта біялогіі і экалогіі Маргарыта Калбышэўская. Першае месца ў намінацыі "Мой горад самы лепшы" атрымала праца студэнта ГДАУ Уладзіслава Ігнатовіча. Студэнтка 1 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Аляксандра Грыцук стала найлепшай у намінацыі «Я беларус і гэтым ганаруся». Перамогу ў намінацыі «Зроблена ў Беларусі» атрымала студэнтка 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Лізавета Дазорцава.

Конкурс арганізаваны Цэнтрам студэнцкіх ініцыятыў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, аддзелам падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў Упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца на савеце па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце.