У ходзе пасяджэння студэнтам расказалі аб змесце, формах і метадах работы студэнтаў-куратараў, пазнаёмілі з работай Школы прававой асветы. Досведам працы ў якасці студэнтаў-куратараў падзяліліся студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Марыя Бурсевіч і студэнт 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксей Ларын.