Замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі пабывалі на выставе «Культурна-гістарычная прастора ў фалерыстыцы», якая праходзіць у Музеі гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы. Арганізатарам экскурсіі выступіла старшы выкладчык кафедры рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін Таццяна Уладзіміраўна Чаркес.