Саратаўская дзяржаўная юрыдычная акадэмія і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сумесна правялі IX Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю маладых вучоных, аспірантаў і магістрантаў «Вытворчасць у судах праверачных інстанцый цяпер і ва ўмовах аб'яднанага цывілістычнага працэсу».
Навуковая канферэнцыя прайшла з 23 па 24 красавіка на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты з універсітэтаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Гістарычная памяць адыгрывае важную ролю ў развіцці грамадства, для Беларусі асабліва ў кантэксце Вялікай Айчыннай вайны. У 2021-2023 гг. на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы правялі НДР «Вялікая Айчынная вайна як канструкт фарміравання гістарычнай памяці ў сучасных сацыяльных рэаліях», якая адпавядае прыярытэтным напрамкам навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гг.
22 красавіка на базе навуковай бібліятэкі адбыўся рэгіянальны семінар «Праблема некарэктных запазычанняў у адукацыі і навуцы», удзел у якім прынялі выкладчыкі, супрацоўнікі, магістранты, аспіранты, навуковыя супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, а таксама Гродзенскага філіяла ўстановы адукацыі «БІП – універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій». Семінар праходзіў у змешаным фармаце, што дало магчымасць прыняць у ім удзел звыш 120 чалавек.
Наукова-даследчая дзейнасць у галіне гісторыі з’яўляецца важным аспектам прагрэсу чалавецтва. Дзякуючы вынікам працы навукоўцаў, можна лепш зразумець грамадства.
Інжынерны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы распрацаваў унікальны шматфункцыянальны трэнажорны комплекс на шасі электрамабіля.
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб патэнтах на вынаходніцтвы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры» зарэгістраваў у Дзяржаўным рэестры вынаходстваў Рэспублікі два патэнты, праваўладальнікам якіх з'яўляецца Купалаўскі ўніверсітэт.
Купалаўцы прынялі ўдзел у другой міжвузаўскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыя «Жылібераўскія чытанні».
Расійска-беларуская маладзёжная анлайн-школа «Крок у навуку» прайшла з 2 па 16 красавіка. Арганізатарамі навуковай школы выступілі Паўночны (Арктычны) федэральны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава сумесна з факультэтам фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Купалавец, у ліку дэлегацыі вучоных першага этапа XIII Форуму ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю Саюзнай дзяржавы, наведаў Міжнародную выставу-форум «Расія».
У рамках двухбаковага ўзаемадзеяння з Сыктыўкарскім лясным інстытутам (РФ) студэнты факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы праслухалі лекцыі замежных выкладчыкаў.
11 красавіка на факультэце псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася XXIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў "Актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі".
У рамках развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з прадпрыемствамі і арганізацыямі рэальнага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь, а таксама прасоўвання яго навуковага і інавацыйнага патэнцыялу вучоныя інжынернага факультэта вядуць работу па ўкараненні вынікаў праводзімых на факультэце навуковых даследаванняў у дзейнасць прадпрыемстваў холдынгу «БелОМА».
Кафедра крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі запрашае прыняць удзел у працы V Міжнароднай навуковай інтэрнэт-канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Стратэгіі барацьбы са злачыннасцю ва ўмовах глабалізацыі інфармацыйнага грамадства» 17 мая 2024 года.
З 15 па 19 красавіка 2024 года ў Купалаўскім універсітэце пройдзе Хакатон «ЭкалІна-2024». Дзякуючы мерапрыемству студэнты змогуць прыняць удзел у навуковай і праектнай дзейнасці, накіраванай на экалагічныя інавацыі.
Канферэнцыя прайшла з 3 па 5 красавіка. У навуковым мерапрыемстве прынялі ўдзел школьнікі, студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя педагогі з Беларусі, Расіі, Кітайскай Народнай Рэспублікі і Ізраіля.
З 2 па 16 красавіка Паўночны (Арктычны) федэральны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава сумесна з факультэтам фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы праводзіць Міжнародную расійска-беларускую маладзёжную онлайн школу "Крок у навуку".
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі і навукі Манголіі аб'яўляюць конкурс сумесных Беларуска-Мангольскіх навукова-тэхнічных праектаў на 2024-2025 гады.
На фізіка-тэхнічным факультэце 4-5 красавіка праходзіць XXXII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў "Фізіка кандэнсаванага стану".
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар» знаходзіцца Раззакаў Аліжон Шаназаровіч, дацэнт кафедры фізікі фізіка-матэматычнага факультэта Ургенцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта прайшла рабочая сустрэча прадстаўнікоў беларускіх устаноў адукацыі з прадстаўнікамі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Адыгея. Купалаўскі ўніверсітэт на сустрэчы прадстаўляла прарэктар па навуковай рабоце Наталля Башун.
У рамках пашырэння супрацоўніцтва з навуковымі арганізацыямі Расійскай Федэрацыі, у тым ліку накіраванага на забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы, вучоныя інжынернага факультэта Гродзенскага ўніверсітэта сумесна з калегамі з Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта Пятра Вялікага ўдзельнічаюць у распрацоўцы міжнароднага навукова-тэхнічнага праекта «Распрацоўка пластычных змазачных матэрыялаў для цяжканагружаных вузлоў трэння аўтамабільных агрэгатаў».
У сталіцы Беларусі паспяхова прайшоў кірмаш інавацыйных распрацовак у галіне будаўніцтва і энергетыкі. Мерапрыемства, арганізаванае Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях у партнёрстве з Беларускім інстытутам сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы, стала пляцоўкай для дэманстрацыі перадавых дасягненняў у гэтых сектарах.
Навуковая бібліятэка правяла адукацыйны семінар для вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы “Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 5», прысвечаны пытанням падрыхтоўкі і абароны дысертацыі, а таксама інфармацыйным магчымасцям бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта для суправаджэння навуковага працэсу ўніверсітэта.
Канферэнцыя «Актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі» адбудзецца 11 красавіка на факультэце псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Купалаўскі ўніверсітэт актыўна садзейнічае развіццю інавацыйнага бізнес-асяроддзя ў Гродзенскім рэгіёне.
На факультэце біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы з 18 па 20 сакавіка праходзіў навукова-практычны семінар "Сучасныя малекулярна-генетычныя метады ў заалагічных даследаваннях" з удзелам супрацоўнікаў ДНВА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах".
Арганізатарам вучэбнай алімпіяды выступае факультэт псіхалогіі Купалаўскага ўніверсітэта. Завочны этап праходзіць з 14 сакавіка па 14 красавіка 2024 г.
У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла XVIII Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Сацыялагічныя чытанні 2024», у якой прынялі ўдзел у вочным і дыстанцыйным фарматах больш за 50 дакладчыкаў і судакладчыкаў з Расійскай Федэрацыі і Беларусі.
Гранд-фінал 13-га сезона рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для Беларусі" адбудзецца 21 сакавіка на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку ў Мінску. У экспазіцыю выставы-прэзентацыі ўвойдзе 171 аўтарскі праект пераможцаў абласных, Мінскага гарадскога адборачных тураў, адбору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і шматступенных адбораў Міністэрства адукацыі.
Рэгіянальны форум, прымеркаваны да Дня праваслаўнай кнігі, даў старт шэрагу ўрачыстасцей у гонар 500-годдзя храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Мураванцы. У рамках мерапрыемства адбылася выстава рарытэтных кніг і дакументаў, навуковая канферэнцыя, удзел у якой прыняў старшыня савета маладых вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Горны.
25-26 красавіка адбудзецца студэнцкая навуковая канферэнцыя, арганізатарам якой выступае кафедра архітэктуры і будаўніцтва інжынернага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта. Прыняць удзел могуць студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя вучоныя ва ўзросце да 30 гадоў.
Арганізатарам конкурсу з'яўляецца МЦНП "НОВАЯ НАВУКА" - член Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў навуковай літаратуры "Publishers International Linking Association". Падаць заяўку і конкурсны артыкул неабходна да 20 сакавіка.
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 6 сакавіка 2024 года вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук прысуджана Дзмітрыю Заерку, старшаму выкладчыку кафедры электратэхнікі і электронікі.
Канферэнцыя прымеркавана да 30-годдзя Інстытута Прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь.
18-19 красавіка адбудзецца XIX Міжнародная навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў НДРС ФЭУ-2024, арганізатарам якой выступае факультэт эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшло маштабнае мерапрыемства - хакатон "20022024". Гэты дзень быў запоўнены энергіяй творчасці, інавацый і калектыўнага натхнення.
13 и 14 лютага на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку у Мінску студэнты ВНУ нашай краіны прадставілі 127 праектаў на суд членаў журы і атрымалі доўгачаканыя пуцёўкі ў фінал.
У Інстытуце педагогікі і псіхалогіі АГДПУ імя У.М. Шукшына ў горадзе Бійск (Расійская Федэрацыя) завяршыўся IV Усерасійскі конкурс для работнікаў адукацыйных устаноў "Педагагічны пошук". Супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта ў ліку пераможцаў міжнароднага конкурсу.
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 7 лютага 2024 года вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Біялогія» прысвоена Кацярыне Глякоўскай, кандыдату біялагічных навук, дацэнту кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл.
Навуковая канферэнцыя "Медыякамунікацыі ў ХХI стагоддзі: традыцыі і навацыі" пройдзе ў вочна-дыстанцыйным фармаце 22 сакавіка 2024 года.
Усяго на XXХ Рэспубліканскі конкурс навуковых прац студэнтаў было адпраўлена 142 навуковыя працы студэнтаў, магістрантаў і выпускнікоў усіх факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы і заваявана 123 узнагароды.
Навуковая работа студэнткі 4 курса юрыдычнага факультэта Марыны Масальскай адзначана дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі "Лепшая студэнцкая работа" па выніках конкурсу на лепшую работу ў сферы абароны персанальных даных. Навуковы кіраўнік - старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Дыяна Літвінчук.
Супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы нярэдка выступаюць экспертамі ў розных галінах на старонках перыядычных выданняў і на экранах тэлеканалаў. Дзякуючы сваёй шматпрофільнасці Купалаўскі ўніверсітэт сабраў у сваіх сценах спецыялістаў, якія валодаюць ведамі ў мастацтве, матэматыцы, фізіцы, камунікацыі, экалогіі і многіх іншых галінах. Сёння прапануем вам азнаёміцца з інтэрв'ю загадчыка кафедры лагістыкі і метадаў упраўлення ГрДУ імя Янкі Купалы Вадзіма Хартоўскага.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Дня беларускай навукі ўручыў навуковым і навукова-педагагічным работнікам дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці.
У Міжнародным конкурсе навукова-даследчых работ «МАЛАДЫЯ ВУЧОНЫ: НОВЫ ЭТАП ВЯЛІКІХ АДКРЫЦЦЯЎ» прынялі ўдзел 440 чалавек.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы рады прадставіць VIII выпуск штогадовага зборніка навуковых артыкулаў "Праблемы грамадзянскага права і працэсу". Гэты зборнік з'яўляецца вынікам калектыўнай працы вучоных і спецыялістаў у галіне грамадзянскага права і працэсу, якія дзеляцца сваімі даследаваннямі, аналізам і практычным вопытам.
19 студзеня ў Тэхнапарку ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў рэгіянальны адборачны этап праекта «100 ідэй для Беларусі», у якім прынялі ўдзел студэнты вышэйшых навучальных устаноў горада Гродна. Мерапрыемства накіравана на пошук і падтрымку інавацыйных ідэй, здольных унесці значны ўклад у развіццё краіны.
Канферэнцыя "Актуальныя пытанні вядзення і забеспячэння баявых дзеянняў падраздзяленняў" адбудзецца 13 сакавіка.
Канферэнцыя прымеркавана да 30-годдзя Інстытута Прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь.