Першы ў краіне Інавацыйны медыйны кластар створаны ў Гродзенскай вобласці. Пагадненне аб яго стварэнні 2 сакавіка 2016 года падпісалі рэктар купалаўскага ўніверсітэта Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Андрэевіч Лісковіч, выконваючы абавязкі начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі і галоўны рэдактар газеты «Гродзенская праўда» Павел Якаўлевіч Сухарукаў.
Сустрэча рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэя Караля з воінамі-інтэрнацыяналістамі, адміністрацыяй і асабовым складам ваеннага факультэта прайшла напярэдадні памятнай даты - 14 лютага.
Гродна з 7 па 11 лютага прымаў удзельнікаў XVI Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі Благавест».
Сустрэча прайшла 9 лютага ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і сабрала больш за 400 удзельнікаў - студэнтаў выпускных курсаў вышэйшых навучальных устаноў краіны, якія праяўляюць цікавасць да навуковай дзейнасці, і маладых даследчыкаў. У іх ліку студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое прайшло 8 лютага 2017 года, выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы было прысвоена вучонае званне дацэнта і прысуджана вучоная ступень кандыдата навук.
Юбілейны XX выпуск магістрантаў адбыўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 3 лютага. Дыплом магістра атрымалі 120 выпускнікоў па 18 спецыяльнасцях.
Візіт прадстаўнікоў польскага ўніверсітэта праходзіў у рамках рэалізацыі праграмы міжнароднага супрацоўніцтва паміж кафедрай моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і кафедрай прагматыкі камунікацыі і лінгвадыдактыкі Інстытута русістыкі і ўсходазнаўства Гданьскага ўніверсітэта.
Сацыяльная абарона навучэнцаў - комплекс мер, устаноўленых дзяржавай у мэтах забеспячэння атрымання адукацыі навучэнцамі, накіраваных на іх матэрыяльнае забеспячэнне, прадастаўленне ім дзяржаўных сацыяльных ільгот, правоў і гарантый, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Ва ўніверсітэце распрацаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на сацыяльную падтрымку навучэнцаў:
- Мерапрыемствы ў галіне матэрыяльнай дапамогі і матэрыяльнага стымулявання.
- Мерапрыемствы ў галіне вырашэння жыллёвых пытанняў.
- Мерапрыемствы ў галіне забеспячэння бяспечных умоў навучання.
- Мерапрыемствы ў галіне арганізацыі харчавання.
- Мерапрыемствы ў галіне аховы здароўя.
- Мерапрыемствы ў галіне забеспячэння занятасці навучэнцаў.
- Фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы і вольны час.
Студэнтам бюджэтнай формы навучання для атрымання матэрыяльнай дапамогі неабходна звярнуцца з заявай на імя рэктара (форма заявы для атрымання матэрыяльнай дапамогі студэнтам, якія навучаюцца на бюджэтнай форме навучання) да сакратара камісіі па аказанні матэрыяльнай і іншай сацыяльнай дапамогі Млыноўскай Карыны Мар'янаўны.
Кантакты:
вул.Ажэшкі, 22, каб.230.
Тэл.72-26-15
Студэнтам платнай формы навучання для атрымання матэрыяльнай дапамогі неабходна звярнуцца з заявай на імя старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў (форма заявы для атрымання матэрыяльнай дапамогі студэнтам, якія навучаюцца на платнай форме навучання) да Трафімовіч Дзіяны Іванаўны.
Кантакты:
вул.Ажэшкі, 22, каб.229.
Тэл.73-19-50
Для атрымання месца ў пакоі інтэрната студэнту неабходна звярнуцца з заявай на імя рэктара (форма заявы на атрыманне жылога памяшкання ў інтэрнаце) у дэканат факультэта. Месца ў інтэрнаце прадастаўляецца згодна з чарговасцю, якая сфармавалася на факультэце і пры наяўнасці свабодных месцаў у інтэрнатах універсітэта.
Палажэнне аб матэрыяльным заахвочванні
Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай і іншай сацыяльнай дапамогі
Палажэнне аб выдзяленні пуцёвак на аздараўленне
Палажэнне аб парадку ўліку маючых патрэбу ў прадастаўленні інтэрната
Заяву на атрыманне інтэрната
Заява на матдапамогу для навучэнцаў бюджэтнай формы навучання
Заява на матдапамогу для навучэнцаў платнай формы навучання
Маладзёжны бізнес-інкубатар будзе створаны ў навукова-тэхналагічным парку (НТП) пры купалаўскім універсітэце і стане адной са структур падтрымкі прадпрымальніцтва.
Другая Зімовая школа рускай мовы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы падышла да канца. На працягу мінулага тыдня замежныя госці не толькі інтэнсіўна працавалі на занятках, але і наведалі шэраг цікавых і знакавых месцаў Мінска і Гродна.
Дагавор накіраваны на ўмацаванне дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Кітаем, пашырэнне сферы супрацоўніцтва паміж універсітэтамі, а таксама на падрыхтоўку запатрабаваных для сацыяльна-эканамічнага развіцця сваіх краін спецыялістаў, абмен прафесарска-выкладчыцкімі кадрамі і развіццё навукова-даследчай дзейнасці.
Сёння, 26 студзеня, Аляксандр Лукашэнка ўрачыста ўручыў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і педагагічным работнікам краіны. Пра гэта паведамляецца на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Кітайская дыпламатычная місія на чале з паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі наведала Гродна ў межах святкавання 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем. Урачыстыя мерапрыемствы прайшлі 21 студзеня 2017 года.
У гэтым годзе спаборніцтва мела кодавую назву «AGENT 007». Арганізатарам квэста па традыцыі выступіў факультэт матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а ўдзельнікамі сталі школьнікі і студэнты з розных рэгіёнаў Беларусі.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў другі раз стартавала Зімовая школа рускай мовы. Першы тыдзень для замежнікаў апынуўся досыць насычаным.
У Беларусі змяняюцца правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Падвядзенне вынікаў адбылося ў час пасяджэння кафедры фізічнага выхавання і спорту купалаўскага ўніверсітэта, якое правялі загадчык кафедры Вячаслаў Максімовіч і начальнік спартыўнага клуба Кірыл Акуліч.
Дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую Вас з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!
У адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна 27 снежня адбылося ўрачыстае ўшанаванне лепшых гродзенцаў.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы навагодні конкурс «ЭкаЕлка» стаў традыцыйным. Ужо на працягу чатырох гадоў ён аб'ядноўвае актыўных студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў нашай alma mater. Гэты год не стаў выключэннем: на конкурс была прадстаўлена рэкордная колькасць экаелок і ёлачных упрыгожванняў - больш за 150.
Пастаноўка камедыі «Прымакі» у рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта «Жывая гісторыя» папярэднічае святкаванням 2017 года, прымеркаваным да 135-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, паэта і драматурга Янкі Купалы, імя якога з гонарам носіць наша alma mater.
Урачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара адбылася 20 снежня ў Мінску. Мерапрыемства сабрала сем прадстаўнікоў з устаноў вышэйшай адукацыі і навуковых устаноў Беларусі.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з'яўляецца піянерам у распрацоўцы прававых мер абароны гісторыка-культурнай спадчыны.
Акцыя стартавала ў пачатку снежня і накіравана на падтрымку дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, са шматдзетных і маламаёмных сем'яў, дзяцей-сірот і выхаванцаў сацыяльных прытулкаў. Першыя дванаццаць падарункаў маленькія гродзенцы атрымалі 20 снежня.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі падвёў вынікі трэцяга працоўнага семестра - 2016. Гродзенскі абласны штаб, у складзе якога працавалі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, названы лепшым абласным штабам сярод студэнцкіх атрадаў.
Шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак сабрала на галоўнай плошчы Гродна сотні ўдзельнікаў. У іх ліку ў гэтым годзе былі замежныя студэнты і слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія на адзін вечар пераўвасобіліся ў казачных персанажаў.
У гэтым годзе фестываль прайшоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце ў шосты раз і аб'яднаў замежных студэнтаў з абласных і сталічных вышэйшых навучальных устаноў. На мерапрыемства таксама былі запрошаны ганаровыя госці - прадстаўнікі пасольстваў замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь.
Пра гэта стала вядома 11 снежня падчас сходу нацыянальных прадстаўнікоў Міжнароднай сеткі студэнтаў па абмене ў рамках праграмы Erasmus ў Кракаве (Польшча). Нашу краіну на сустрэчы прадстаўлялі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы - удзельнікі клуба міжнародных студэнцкіх ініцыятыў SUNet.
Спаборніцтвы праходзілі на Кіпры 9-11 снежня і сабралі змагароў з больш чым 15 краін свету. Сярод удзельнікаў студэнты ўніверсітэтаў з краін СНД і Еўропы. Студэнты-спартсмены Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў складзе зборнай абаранялі на спаборніцтве гонар Беларусі.
У гэтым годзе канферэнцыя прысвечана агульнай тэме «1917 - 2017: урокі стагоддзя». Яе арганізатарамі па традыцыі выступаюць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, аддзел адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама, Гродзенская дыяцэзія Беларускай Праваслаўнай Царквы і гімназія № 2 г. Гродна. Мерапрыемства з'яўляецца рэгіянальным этапам Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў, якія штогод праходзяць у Маскве.
Фінал рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года - 2016» адбыўся 8 снежня 2016 года ў Мінску.
Фінальны матч адбыўся ў брэсцкім спарткомплексе «Вікторыя». Нашы спартсменкі змагаліся за перамогу з валейбалісткамі «Мінчанкі».
Фінал восеньскай серыі гульняў Адкрытага чэмпіянату Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па інтэлектуальных гульнях сабраў 13 каманд.
Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод адораным дзецям, навучэнцам і студэнтам Гродзеншчыны па выніках 2016 года прайшла ў Гродне. У гэтым годзе уладальнікамі прэстыжнай прэміі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта імя Аляксандра Дубко сталі 39 юнакоў. У іх ліку прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Юрыдычная грамадскасць горада Гродна сумесна з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы напярэдадні Дня юрыста, 2 снежня, правяла ўрачыстае мерапрыемства. У сценах нашай alma mater ўшаноўвалі лепшых кіраўнікоў і работнікаў суда, адвакатуры, пракуратуры, следства, дзяржаўнага кантролю, натарыята, мытных органаў і органаў юстыцыі, а таксама студэнтаў і выкладчыкаў юрыдычнага факультэта ўніверсітэта і Гродзенскага філіяла "БІП - Інстытут правазнаўства».
Алімпіяда «Свет сучаснага соцыуму і чалавек» праходзіла 30 лістапада і сабрала больш за 30 студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Больш за 30 студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выйшлі ў фінал алімпіяды па філасофіі «Свет сучаснага соцыуму і чалавек». Галоўны прыз спаборніцтва - вышэйшы бал па дзвюх прамежкавых атэстацыях па прадмеце «Філасофія».
За тытул «Студэнт года - 2016» на абласным этапе конкурсу змагаліся студэнткі трох ВНУ горада: Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Конкурсныя выпрабаванні праходзілі 24 лістапада ў Маладзёжным цэнтры «Гродна».
Сустрэча дэлегацыі Пасольства Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь з адміністрацыяй і студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшла 23 лістапада ў рамках азнаямленчага візіту Марціна Оберга ў Гродзенскую вобласць.
Адначасова з дабрачынным праектам прайшоў фінал абласной акцыі, накіраванай на збор грашовых сродкаў АшмянскаМУ дзіцячаму дому.
Рэспубліканскі фестываль студэнцкай творчасці «Студэнцкая восень - 2016» на тры дні аб'яднаў у Мінску студэнтаў і супрацоўнікаў 39 універсітэтаў Беларусі. Сярод удзельнікаў прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Кіраўнік беларускага стартапа Masquerade, выпускнік факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Яўгеній Неўгень уключаны ў прэстыжны рэйтынг інавацыйных лідараў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы - 2016 New Europe 100.
Замежныя студэнты філалагічнага, юрыдычнага факультэтаў, факультэта эканомікі і кіравання, факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы наведалі Навагрудскі, Нясвіжскі і Мірскі замкі ў рамках экскурсійнай праграмы «Замкі Беларусі».
На працягу месяца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі горада Гродна праходзіла прафарыентацыйная акцыя «Абітурыент - 2017: алгарытм поспеху». Арганізатарам выступіў Рэгіянальны цэнтр тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У Гродне і ў раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці будучыя абітурыенты напісалі тэсціраванне па выбраных прадметах.
Студэнты педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы будуць працаваць ва ўстановах адукацыі Гродна ў вольны ад вучобы час.
Уладальнікамі прафсаюзных адначасовых выплат сталі найбольш таленавітыя і актыўныя навучэнцы каледжаў, студэнты, магістранты, а таксама працоўная моладзь Гродзеншчыны.