View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия
Панядзелак, 01 Сакавік 2021 15:38

Студэнтаў і магістрантаў ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюць прыняць удзел у першым віртуальным мадэльным саміце Руху недалучэньня, прысвечанага 60-годдзю гэтай міжнароднай арганізацыі

Аўтар
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

Мерапрыемства адбудзецца 1-5 сакавіка 2021 г. на платформе Zoom ў фармаце ролевай сустрэчы, якая імітуе рэальны саміт кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Руху недалучэння. Фармат мерапрыемства аналагічны фармату ролевай гульні «Мадэль Арганізацыі Аб'яднаных Нацый», у якой прымаюць актыўны ўдзел беларускія студэнты.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі 18-29 гадоў з краін-членаў Руху недалучэння. З улікам абмежаванай колькасці ўдзельнікаў (35 дэлегацый), адбор кандыдатаў будзе праводзіцца на конкурснай аснове, з захаваннем прынцыпу справядлівага геаграфічнага прадстаўніцтва.

Падрабязная інфармацыя змяшчаецца ў прыкладаемай канцэптуальнай запісцы. Апошні тэрмін падачы заявак - 14 лютага 2021 г. Заяўкі на ўдзел павінны быць накіраваны напрамую ў адрас арганізатараў па электроннай пошце nammodel@mfa.gov.az.

Чытаць 203 разоў Апошняя змена Аўторак, 02 Люты 2021 15:39