ГрДУ імя Янкі Купалы працуе ў цесным звязку з заказчыкамі кадраў. Ва ўніверсітэце выкладаюць спецыялісты-практыкі, адкрыты філіялы кафедраў у арганізацыях і на прадпрыемствах, студэнты рэгулярна наведваюць вытворчасць. Так, з мэтай паглыбленага вывучэння дысцыпліны «Тэхналогія будаўнічых і мантажных работ» студэнты інжынернага факультэта наведалі рэканструкцыю будынка басейна Азёрскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрната Гродзенскага раёна.