View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия
Аўторак, 27 Верасень 2022 15:27

IX Міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь У.М. Карчэўскага прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 6935 2Турнір па валейболе сярод жаночых каманд скончыўся перамогай каманды "Камунальнік-ГрДУ". Серабро дасталася камандзе "Мінчанка-2". Бронзу ўзяла каманда "Камунальнік-Магілёў".

У спартыўнай зале Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы спаборнічалі шэсць каманд з розных рэгіёнаў краіны: "Камунальнік-ГрДУ" і "Камунальнік-ГрДУ-2" (Гродна), "Атлант" (Баранавічы), "Мінчанка-2" і "РГУАР- 2006» (Мінск), «Камунальнік-Магілёў» (Магілёў).

У фінальных матчах за 3 месца перамогу атрымала каманда "Камунальнік-Магілёў" над камандай "Атлант" з лікам 3:1. У гульні за 1 месца каманда "Камунальнік-ГрДУ" адолела каманду "Мінчанка-2" з лікам 3:1.

Даведачна:

Карчэўскі Уладзімір Максімавіч - дацэнт, выдатнік фізічнай культуры СССР (1974), заслужаны трэнер БССР (1992), выдатнік адукацыі Беларусі (1996), заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (2000).

Уладзімір Карчэўскі ў ГрДУ імя Янкі Купалы працаваў на пасадах загадчыка кафедры спартыўных гульняў, дэкана факультэта фізічнай культуры.

За плённую дзейнасць у галіне адукацыі, фізічнай культуры і спорту В.М. Карчэўскі быў узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980), Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (2007), Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў (2009).