У г. Харкаве (Украіна) 24 верасня 2015 г. адбылася VI міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Помнікаахоўныя традыцыі Слабажаншчыны», удзельнікам якой стаў загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, доктар юрыдычных навук, дацэнт Ігар Эдуардавіч Мартыненка.