Святочныя мерапрыемствы будуць праходзіць з 31 жніўня па 3 верасня.
Мерапрыемствы пройдуць пад дэвізам «#PRO100 ГРОДНА».
Светлавое шоу з лазернай арфай, «PRO100 агністы цырк» у парку Жылібера і кавуновы фестываль — усё гэта і не толькі чакае гродзенцаў на свяце.
Завершыцца свята піратэхнічным шоу "PRO100 феерычна" і канцэртам поп-рок гурта "Корні" ў 23.00.
Адсвяткаваць разам Дзень горада запрашаюцца ўсе ахвочыя, у тым ліку і прадстаўнікі вялікай Купалаўскай сям'і.
![photo 2022 08 24 11 15 31](/images/gallery/2022/8/photo_2022-08-24_11-15-31.jpg)