Міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы дзявяты раз з 20 па 22 лютага 2023 года і традыцыйна будзе прымеркаваны да Дня нараджэння ўніверсітэта. Удзел у спаборніцтвах прымуць каманды з Беларусі і Расіі.
Адзіны дзень інфармавання адбыўся напярэдадні Дня беларускай навукі і аб'яднаў выступленні пад адной агульнай тэмай “Прыярытэты і асноўныя дасягненні беларускай навукі. Навукова-тэхналагічная бяспека».
Урачыстае мерапрыемства прафесійна-арыентаванай накіраванасці, прысвечанае 105-й гадавіне ўтварэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, сабрала ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі каля 300 юнакоў і дзяўчат.
Тыдзень бізнесу і інавацый прымеркаваны да Дня беларускай навукі і праходзіць з 23 па 27 студзеня. Ён аб'яднаў мноства мерапрыемстваў, якія арганізаваны на базе Навукова-тэхналагічнага парку ГрДУ імя Янкі Купалы.
16 студзеня ў сярэдняй школе № 39 імя І. Д. Лебедзева горада Гродна пачаўся Тыдзень гісторыі, геаграфіі і мастацва, у якім актыўны ўдзел прымае філіял кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістрычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы.
Студэнт юрыдычнага факультэта Канстанцін Дарняк удастоены дыплома I ступені ў намінацыі "Юрыдычныя навукі" Міжнароднага навукова-даследчага конкурсу "Навуковы імпульс - 2023".
Слухачы курсаў па матэматыцы і алімпіяднай матэматыцы навучальнага цэнтра "Школа дакладных навук" факультэта матэматыкі і інфарматыкі заваявалі на абласной алімпіядзе 11 дыпломаў па матэматыцы і 2 - па фізіцы.
Па выніках пасяджэння Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 11 студзеня 2023 года прысуджаны вучоныя ступені кандыдата юрыдычных навук і настрыфікаваны дыплом кандыдата педагагічных навук.
На дадзены момант у ліку рэзідэнтаў Навукова-тэхналагічнага парка больш за 30 прадпрыемстваў. Кампаніі працуюць у самых розных сферах. Не губляе сваёй запатрабаванасці IT-сфера, новы і набірае абароты напрамак - электрыфікацыя традыцыйнага транспарту і электратранспарт. Акрамя таго, ёсць рэзідэнты, якія займаюцца электронным маркетынгам, BIM-інжынірынгам, распрацоўкай абсталявання, у тым ліку навучальнага.
Ужо хутка ГрДУ імя Янкі Купалы адзначыць свой 83 дзень нараджэння! Да гэтай даты запланавана нямала мерапрыемстваў, у тым ліку і пасяджэнне Прэзідыума Асацыяцыі выпускнікоў Купалаўскага ўніверсітэта. У нашым матэрыяле раскажам, навошта была створана Асацыяцыя.
Напярэдадні Калядаў, 6 студзеня, валанцёры факультэта гісторыі камунікацыі і турызму наведалі дзіцячы сацыяльны прытулак у Гродне. Гэта не першая акцыя, арганізаваная валанцёрамі факультэцкага атрада "BENEФіКТ". Амаль два тыдні студэнты і выкладчыкі факультэта збіралі цацкі, рэчы і салодкія падарункі для рабят, якія асабліва маюць у гэтым патрэбу.
Па выніках удзелу ў XV Міжнародным конкурсе навуковых, метадычных і творчых работ "Сацыялізацыя, выхаванне, адукацыя" работа студэнткі юрыдычнага факультэта Веры Мартынавай на тэму "Выхаванне культуры энергазберажэння навучэнцаў школы (на прыкладзе правядзення квіта "Недарагая і чыстая энергія")" адзначана дыпломам за 3-е месца.
Навукова-даследчая работа "Тэхналогія вытворчасці функцыянальных прадуктаў, узбагачаных вітамінам D" старшага выкладчыка факультэта біялогіі і экалогіі кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Анастасіі Кучар удастоена дыплома I ступені Міжнароднага конкурсу навукова-даследчых работ "Вектар навукі-2023".
Навучэнцы 6-8 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Гродна на працягу двух дзён наведвалі заняткі Зімовай школы медыяграматнасці "МедыяГід" у ГрДУ імя Янкі Купалы, дзе вывучалі сучасную медыяпрастору і прынцыпы бяспечнай работы ў сацыяльных сетках. Арганізатарам школы выступіла кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Паважаныя абітурыенты, запрашаем вас узяць удзел у 2-м этапе РТ у ГрДУ імя Янкі Купалы. Тэставанне вы можаце прайсці па 15 навучальных прадметах. Рэгістрацыя пачнецца 5 студзеня 2023 года.
Магістрант 2 курса факультэта біялогіі і экалогіі Аляксей Саўко з 28 лістапада па 25 снежня 2022 года праходзіў навуковую стажыроўку ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М.У. Ламаносава.
Праект «Грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» удастоены гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы маладзёжнай палітыкі. Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 снежня 2022 года.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 5 студзеня 2023 года адбудуцца фінальныя мерапрыемствы другога сезона медыяадукацыйнай маладзёжнай анлайн-гульні sm.Art.Well, прысвечанай развіццю прафесійных кампетэнцый у сферы медыякамунікацый. У фінале праекта 8 каманд навучэнцаў 10–11 класаў устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці, якія паказалі найлепшыя вынікі ў анлайн-гульні, будуць спаборнічаць за званне пераможцы.
Падарункі і цёплыя віншаванні атрымалі хлопчыкі і дзяўчынкі з дзіцячых садоў №24 і №39. На ранішнікі да дзяцей зазірнулі рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Котава і, вядома, Дзядуля Мароз са Снягуркай.
4 студзеня 2023 года адбылося паседжанне камісіі па вызначэнні пераможцаў у конкурсе на атрыманне грантаў рэктара для завяршэння падрыхтоўкі і абароны дысертацыйных даследаванняў.
Валанцёрскі цэнтр ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у дабрачыннай акцыі "Калядная казка для дзяцей Данбаса"
Напярэдадні Новага года і Калядаў кіраўніцтва і студэнты Купалаўскага ўніверсітэта ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" наведалі навагодні ранішнік у Васілішкаўскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў.
У рамках творчага спаборніцтва студэнтам, магістрантам, аспірантам і супрацоўнікам універсітэта прапаноўвалася вырабіць навагоднюю ёлку і елачныя ўпрыгожанні з экалагічных падручных матэрыялаў, якія можна выкарыстоўваць другасна. Увазе журы конкурсу ўдзельнікі прапанавалі каля 80 работ.
Гонару ўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве ўдастоіліся студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта Кацярына Герасімава, студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну Ульяна Амельчанка, студэнтка 2 курса педагагічнага факультэта Вераніка Лязоўская, студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Лізавета Фёдарава, студэнт 3 курса студэнт 3 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Мікіта Нічыпар і студэнт 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Арцём Часноўскі.
Па традыцыі на пасяджэнні Савета ўніверсітэта ўшаноўвалі супрацоўнікаў і студэнтаў, якія дасягнулі поспехаў у вучэбнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці.
На базе факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прайшоў брэйн-рынг "У рытме эпохі", прымеркаваны да 100-годдзя СССР.
Купалаўцы, давайце падтрымаем ёлку нашага ўніверсітэта ў гарадскім конкурсе «Лепшая навагодняя Арт-ёлка 2023»! Гэтае спаборніцтва для Гродна даўно стала традыцыйным. З году ў год прадпрыемствы і арганізацыі горада ствараюць крэатыўныя дрэвы, якія красуюцца ў парку імя Жылібера.
Адкрыты Кубак Беларусі па класічным паўэрліфтынгу прайшоў у Мінску і сабраў удзельнікаў з усёй краіны. Купалаўцы прывезлі нямала ўзнагарод!
Арганізатар конкурсу - Міжнародны цэнтр навуковага партнёрства "Новая навука". Навучэнцы каледжа выдатна сябе паказалі ў намінацыі "Фізіка-матэматычныя навукі".
Выкладчыкі кафедры англійскай філалогіі Ірына Клачко і Юлія Мармыш прадставілі Купалаўскі ўніверсітэт на IX Міжнароднай канферэнцыі па пытаннях даследавання функцыянальных аспектаў міжкультурнай камунікацыі і перакладу.
У пунктах тэсціравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на тэрыторыі Гродзенскай вобласці на працягу кастрычніка-снежня 2022 года 4930 удзельнікаў тэсціравання выканалі 10856 тэстаў. Гэта на дзве тысячы больш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. У карпусах універсітэта ў Гродне напісана 3876 тэстаў.
Фінал агульнаўніверсітэцкага адкрытага вакальнага конкурсу савецкай песні, прымеркаванага да 100-годдзя ўтварэння СССР, пройдзе 21 снежня ў 15.00 у актавай зале корпуса па вуліцы Леніна.
На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбыўся студэнцкі навукова-практычны семінар "Савецкае мінулае: паміж успамінам і гістарычнай рэканструкцыяй", прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння СССР.
Конкурс бізнес-ідэй Інвест Уікенд прайшоў ужо 20-ы раз і сабраў пад сваім інавацыйным дахам каля 20 праектаў, якія змагаліся за званне лепшага. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі камітэт эканомікі Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенская абласная ўстанова фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў. Дарэчы, ужо шмат гадоў запар конкурс праходзіць пры падтрымцы Купалаўскага ўніверсітэта.
Мерапрыемства, накіраванае на патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі, прайшло ў фармаце адкрытага дыялогу 13 снежня 2022 года.
У абласным туры II Рэспубліканскага прававога турніру "Сіла закона" прынялі ўдзел больш за 50 старшакласнікаў гродзенскага рэгіёну.
Упершыню маштабная прафарыентацыйная пляцоўка была арганізавана ў выглядзе так званага "Кірмаша мэтавай падрыхтоўкі". Яго наведалі больш за паўтысячы старшакласнікаў. У гэтым годзе ў абітурыентаў і іх бацькоў з'явілася магчымасць пагутарыць не толькі з дэканамі, выкладчыкамі і студэнтамі. Распавесці аб прафесіях і ўмовах працы прыехалі прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў рэгіёну.
Студэнт 2 курса спецыяльнасці "Інфармацыя і камунікацыя" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ілля Давыдаў стаў уладальнікам дыплома 1 ступені ў намінацыі "Творчая работа" Міжнароднага конкурсу студэнцкіх творчых работ.
15 снежня старасты абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да зімовай экзаменацыйнай сесіі.
Танцавальны калектыў педагагічнага факультэта "Delirium" атрымаў перамогу Міжнародным конкурсе "Танцавальны дождж" (Чэхія).
Прафесар кафедры псіхалогіі і педагогікі філалагічнага факультэта Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў Вячаслаў Казарэнкаў чытае лекцыі і праводзіць практычныя заняткі для студэнтаў другога курса спецыяльнасці «Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дыягностыка».
У перыяд з 5 па 10 снежня студэнты і выкладчыкі юрыдычнага факультэта праводзяць цыкл мерапрыемстваў "Тыдзень прававых ведаў" у рамках рэалізацыі агульнаўніверсітэцкага праекта "Прававы компас", які накіраваны на фарміраванне ў студэнтаў маральна-прававых ведаў, павышэнне кампетэнцый у галіне юрыспрудэнцыі.
24-27 лістапада ў Культурна-дзелавым цэнтры "Дом Масквы" ў Мінску адбылася XII Міжнародная канферэнцыя "Захаванне, падтрымка і прасоўванне рускай культуры і мовы за мяжой", арганізаваная Дэпартаментам знешнеэканамічных і міжнародных сувязей горада Масквы і Маскоўскім домам суайчынніка.
У Валанцёрскім цэнтры Купалаўскага ўніверсітэта 114 лістоў чакаюць «чараўнікоў», гатовых выканаць запаветныя жаданні выхаванцаў Васілішкаўскага дома-інтэрната. Яшчэ 48 лістоў ад выхаванцаў Ваўкавыскага дзіцячага дома чакаюць сваіх Дзядоў Марозаў і Снягурак у Прафкаме студэнтаў.
На факультэце эканомікі і кіравання кафедра фінансаў і бухгалтарскага ўліку сумесна з партнёрамі з ліку арганізацый - заказчыкаў кадраў правялі мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання Міжнароднага дня банкаў. Яго ўдзельнікамі сталі выкладчыкі і студэнты факультэта эканомікі і кіравання, а таксама прадстаўнікі ААТ "Белаграпрамбанк", які з'яўляецца базавай арганізацыяй кафедры.
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца навучэнцы педагагічных класаў, а таксама навучэнцы 10-11 класаў, у якіх вывучаецца праграма факультатыва "Уводзіны ў педагагічную прафесію". Кожны клас прадстаўляе каманда ў колькасці 3-6 чалавек пад кіраўніцтвам педагагічнага работніка, які вядзе факультатыўны занятак «Уводзіны ў педагагічную прафесію».
29-30 лістапада на базе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны адбылося пашыранае пасяджэнне Маладзёжнага савета Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
Першы этап XIII дыстанцыйнай алімпіяды па матэматыцы Школы дакладных навук сярод навучэнцаў 4-8 класаў прайшоў з 24 па 28 лістапада 2022 г. на базе факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы. Удзел у алімпіядзе прынялі 1566 школьнікаў з усёй Беларусі.
Цэнтр развіцця кар'еры арганізаваў сустрэчы з прадстаўнікамі праваахоўных і іншых органаў, у якой прынялі ўдзел больш за 150 студэнтаў выпускных курсаў.