21 красавіка навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы зноў далучылася да міжнароднай акцыі« Бібліяноч» і, ужо па традыцыі, падрыхтавала цікавыя забавы для ўдзельнікаў. Бібліятэчны квэст па лабірынтах залюстаркоўя пачаўся ў фае ўніверсітэта, дзе ўсіх гасцей сустракалі казачныя персанажы казкі Люіса Кэрала пра Алісу.