Аб'яўлены конкурс для падачы заявак у рамках праграмы Erasmus + для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў ГрДУ імя Янкі Купалы на навучанне ва ўніверсітэтах Еўропы ў 2020/2021 навучальным годзе (вясновы семестр):
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе па спасылцы.
Падпісаную заяўку і пакет дакументаў неабходна прадаставіць коаадынатарам інтэрнацыяналізацыі на факультэце, а таксама даслаць на erasmus@grsu.by да 29 верасня 2020 года.
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца да каардынатараў інтэрнацыяналізацыі на факультэце і ў аддзел міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці па адрасе вул. Ажэшкі, 22, аўд. 104а, тэл. 72-10-57.