У Гродне дэпутаты Абласнога Савета дэпутатаў, а таксама прадстаўнікі заканадаўчай улады раёнаў зацвердзілі кандыдатуры 38 дэлегатаў УНС. Сярод тых, хто будзе прадстаўляць дэпутацкі корпус вобласці ў галоўным органе народаўладдзя краіны, – прадстаўнікі розных сфер дзейнасці, што дасць магчымасць з максімальнай эфектыўнасцю выкарыстоўваць кадравы патэнцыял рэгіёну. У ліку дэлегатаў рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.