View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия
Чацвер, 11 Ліпень 2024 16:24

Купалаўцы! Адзначым разам Дзень вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Зусім хутка ў Гродне – вялікае свята – Дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 16 ліпеня запрашаем купалаўцаў і ўсіх жыхароў далучыцца да мерапрыемстваў у гонар такой важнай падзеі.

Праграма свята ўжо гатова і налічвае мноства цікавых мерапрыемстваў. Мерапрыемствы пройдуць у розных частках горада, каб кожны жыхар і госць мог узяць удзел у святкаванні. У парку Жылібера і на Кургане Славы адбудуцца два мітынгі, дзе мы зможам разам узгадаць і ўшанаваць подзвігі тых, хто абараніў свабоду Гродна.

Адной з асаблівых падзей свята будзе адкрыццё турыстычнага інфармацыйнага цэнтра на Ажэшка. Гэты цэнтр стане важным пунктам для ўсіх жадаючых даведацца больш пра гісторыю Гродна і яго славутасці. Таксама будзе адкрыта назіральная пляцоўка «Неба» на даху Цума, з якой можна будзе любавацца панарамай горада і яго прыгажосцю.

На працягу дня пройдзе дыялогавая пляцоўка ў «Чырвонай зорцы», дзе збяруцца гісторыкі, ветэраны і ўсе жадаючыя, каб абмеркаваць гістарычныя падзеі, іх значэнне і ўплыў на сучаснасць.

Не абыдзецца без традыцыйных элементаў свята. БТРы «станцуюць» вальс на плошчы Леніна, што стане незвычайным і відовішчным шоу для ўсіх прысутных. Увечары на сцэне гарадскога парка выступяць знакамітыя беларускія артысты, каб падарыць гасцям і жыхарам Гродна незабыўнае шоу і выканаць любімыя песні. Музычнае суправаджэнне створыць святочны настрой і запомніцца кожнаму.

Гэта толькі некаторыя ключавыя моманты свята. У праграме таксама прадугледжаны выставы, конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы і іншыя цікавыя мерапрыемствы. Больш падрабязную інфармацыю аб тым, як будзем адзначаць Дзень вызвалення горада Гродна, можна знайсці ў праграме мерапрыемстваў.

 

photo 5222415980234399390 y