Міжкультурнае мерапрыемства адбудзецца 8 снежня. Паспейце зарэгістравацца для ўдзелу!
Удзел у спаборніцтве прымае 21 зборная каманда ўстаноў вышэйшай адукацыі краіны. Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Максім Малахоўскі, а таксама майстар спорту СССР па грэка-рымскай барацьбе, намеснік старшыні абласной федэрацыі барацьбы, член прэзідыума Рэспубліканскай федэрацыі барацьбы Вячаслаў Максімовіч.
Навучэнцы інжынернага класа Ліцэя нумар 1 імя акадэміка Ю.М. Астроўскага г. Гродна і Сярэдняй школы №8 наведалі студэнцкае канструктарскае бюро фізіка-тэхнічнага факультэта.
Студэнты 3 курса педагагічнага факультэта пад кіраўніцтвам Святланы Гадзаавой, старэйшага выкладчыка кафедры прыродазнаўчанавуковых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, прынялі ўдзел у IV міжнародным студэнцкім конкурсе краязнаўчых матэматычных задач для малодшых школьнікаў сярод студэнтаў спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» ў казахскай нацыянальным педагагічным універсітэце імя Абая.
23 і 24 лістапада ў ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя "Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава". Гэтае мерапрыемства сабрала 109 вучоных, даследчыкаў і экспертаў Беларусі, Расіі і Венгерскай Народнай Рэспублікі, каб абмеркаваць гістарычныя, сацыяльныя і палітычныя аспекты развіцця Беларусі ў кантэксце еўрапейскай гісторыі.
Універсітэцкі этап рэспубліканскага конкурсу праходзіў у лістападзе
Фінал творчага спаборніцтва пройдзе на кафедры журналістыкі 25 лістапада.
У ГрДУ імя Янкі Купалы на кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл асвойваюць новыя метады цытагенетычных і малекулярна-генетычных даследаванняў жывёл.
У пленарным пасяджэнні прынялі ўдзел першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Се Сяоюн. У рамках форуму было падпісана Пагадненне аб стварэнні Кітайска-Беларускай асацыяцыі ўніверсітэтаў, куды ўвайшоў і ГрДУ імя Янкі Купалы. Усяго ў асацыяцыю ўвайшлі больш за 80 ВНУ Беларусі і Кітая.
У Купалаўскім універсітэце адбыўся семінар «Медыйна-інфармацыйная пісьменнасць выкладчыка», у якім прынялі ўдзел маладыя спецыялісты з ліку выкладчыцкага складу. Лектарам семінара выступіла загадчык кафедры журналістыкі Іна Мінчук.
Конкурс праходзіў з 14 па 17 лістапада ў межах Тыдня студэнцкага супраўлення.
У Купалаўскім універсітэце на факультэце эканомікі і кіравання пачала работу міжнародная восеньская школа "FinTechSchool: устойлівае развіццё рэгіёну ва ўмовах цыфравізацыі".
На суд кампетэнтнага журы было прадстаўлена 230 работ з усёй Беларусі. Каманда Купалаўскага ўніверсітэта, якая складалася са студэнтаў факультэта эканомікі і кіравання, выйшла ў фінал конкурсу.
15 лістапада Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы стаў пляцоўкай для правядзення фінальнага этапа VII Марафона паспяховых практык спецыялістаў у сферы арганізацыі работы з моладдзю. Выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы прадэманстравала сваю ўнікальную практыку.
З 16 па 19 лістапада адукацыйная пляцоўка аб'яднала 600 удзельнікаў – прадстаўнікоў ВНУ і школ Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
20 лістапада ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася анлайн-сустрэча з кіраўніцтвам Універсітэта Камагуэй (Рэспубліка Куба). У выніку сустрэчы была падпісана дамова аб супрацоўніцтве.
У сёмым туры Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе каманды "Камунальнік-ГрДУ" (г.Гродна) і "Атлант" (г.Баранавічы) сустрэліся ў спартыўным паядынку. Матч прайшоў 18 лістапада ў спартыўнай зале Купалаўскага ўніверсітэта і завяршыўся перамогай каманды «Камунальніка-ГрДУ» з лікам 3:0 (25:17, 26:24, 25:16).
У ГрДУ імя Янкі Купалы завяршаюцца курсы павышэння кваліфікацыі для выкладчыкаў Какандскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Мукімі. Сёння, 20 кастрычніка, на ўрачыстай цырымоніі 12 выкладчыкам інстытута ўручылі сертыфікаты аб паспяховым завяршэнні праграмы.
Совсем скоро наступит Новый 2024 год! По традиции ГрГУ имени Янки Купалы принимает участие в городском конкурсе на лучшую Арт-ёлку, по условиям которого учреждения и предприятия изготавливают авторские дизайнерские ёлки, которые украсят городской парк имени Жилибера.
20 кастрычніка ў ГрДУ імя Янкі Купалы прыбыла дэлегацыя Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта для абмеркавання пытанняў міжвузаўскага супрацоўніцтва.
17 лістапада ў Купалаўскім універсітэце завяршыўся Тыдзень студэнцкага супраўлення. Сёння студэнты-купалаўцы мелі магчымасць правесці цэлы дзень з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў універсітэта.
Мерапрыемства "Маладзёжная юрыдычная навука Alma Mater - 2023" адбылося 16 лістапада.
Сустрэча адбылася 17 лістапада ў Гуманітарным каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Учора, 17 лістапада, на галоўнай сцэне ўніверсітэта вырашылася галоўная інтрыга!
15 лістапада ў інтэрнаце па вуліцы Даватара, 27 прайшла інтэлектуальна-забаўляльная віктарына «Моўны калейдаскоп».
З мэтай рэалізацыі Стратэгіі інтэрнацыяналізацыі ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве з САФУ імя М.У. Ламаносава (горад Архангельск, Расійская Федэрацыя) адбыўся тэлемост з навучэнцамі школ.
15 і 16 лістапада ў горадзе Гродна прайшлі захапляльныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды-2023/2024 па барацьбе вольнай сярод мужчынскіх і жаночых каманд. Купалаўцы занялі другія месцы на Рэспубліканскай універсіядзе!
Ініцыятарамі выступілі кіраўнік Цэнтра даследаванняў дыяспар і замежнага беларусазнаўства ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Горнысумесна з рэдакцыяй газеты «Звязда».
Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму наведалі Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі і прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, арганізаваных Інстытутам, прымеркаваных да Дня сацыёлага.
Падпісанне дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве адбылося падчас анлайн-сустрэчы. Бакі зацікаўлены ў сумеснай рабоце і, як адзначыла рэктар Ірына Кітурка, універсітэт Кайлі і ГрДУ імя Янкі Купалы вельмі падобныя і дакладна спрацуюцца.
Лічаныя гадзіны засталіся да яркага фіналу конкурсу «ALMA MATER — 2023»!
Яркая падзея аб'яднала творчых людзей з Беларусі і Расіі ў самым сэрцы Смаленска — Цэнтры Ценішавых пад эгідай Смаленскага рэгіянальнага аддзялення «Саюз дызайнераў Расіі».
Ужо зусім хутка ў Беларусі адбудзецца адзіны дзень галасавання. У сувязі з гэтым у ГрДУ імя Янкі Купалы стартавала серыя дыялогавых пляцовак «Моладзь і выбары: формула адказнасці». Спікерам на першай пляцоўцы стаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк. Да абмеркавання былі запрошаны студэнты, якія будуць упершыню галасаваць у наступным годзе, а таксама выкладчыкі.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі фізіка-тэхнічны факультэт сумесна з першаснай прафсаюзнай арганізацыяй навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і інтэрнатам №6.
Навуковы семінар, які аб’яднаў кіраўнікоў Гродзенскай рэгіянальнай мытні, РУП «Белтаможсэрвіс», камітэта дзяржаўнага кантролю, Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, навукоўцаў і студэнтаў, прайшоў у Купалаўскім універсітэце 15 лістапада.
У фестывалі прымаюць удзел аўтары-распрацоўшчыкі сеткавых праектаў і вэб-квэстаў, створаных на міжнародным дыстанцыйным адукацыйным марафоне «Купалаўскія праекты».
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 14 лістапада 2023 года вучоная ступень кандыдата гістарычных навук прысуджана Юліі Кейка, выкладчыку кафедры турызму і культурнай спадчыны, выпускніку аспірантуры ўніверсітэта.
Абмеркаванне адбылося падчас паседжання агульнаўніверсітэцкага студэнцкага дыскусійнага клуба «Новае пакаленне» на тэму «Стаўленне да ненарматыўнай лексікі ў сучасным грамадстве». У рамках супрацоўніцтва паміж ГрДУ імя янкі Купалы і Гродзенскай праваслаўнай Епархіяй на сустрэчу быў запрошаны протаіерэй Аляксандр Шашкоў.
На факультэце эканомікі і кіравання адбылося яркае прафарыентацыйнае мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання Міжнароднага дня бухгалтара. Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра фінансаў і бухгалтарскага ўліку.
У ходзе курсаў "Універсітэт адукацыйных інавацый: лічбавая дыдактыка і ацэньванне вынікаў навучання" выкладчыкі вывучаць тэарэтычныя і практычныя аспекты лічбавай дыдактыкі, асвояць асноўныя лічбавыя інструменты платформы Moodle, пазнаёмяцца з метадычнымі прыёмамі правядзення заняткаў у лічбавым адукацыйным асяроддзі.
Калейдаскоп святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня студэнта, стартаваў у ГрДУ імя Янкі Купалы.
У Цэнтры славянскіх культур Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміна прайшло арганізаванае Нацыянальна-культурнай аўтаноміяй (НКА) «Беларусы Масквы» пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі мерапрыемства «Беларуская дзіцячая літаратура на мяжы стагоддзяў».
Масавы забег "GrodnoRunInFest" аб'яднаў усіх аматараў спорту і здаровага ладу жыцця. Арганізатарам мерапрыемства выступае Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, а таксама Гродзенскага гарвыканкама.
Праходзіў міжнародны конкурс дызайнераў і мадэляў Italian Fashion Days у Турыне. Удзел у ім прыняла студэнтка 5 курса факультэта мастацтваў і дызайну Аліна Поян.
Сталіца Арменіі прыняла ў сябе галоўны турнір спартыўнага календара ФІАС. З 10 па 12 лістапада ў Ерэване прайшоў Чэмпіянат свету па самба. Бронзавы медаль заваявала выпускніца Купалаўскага ўніверсітэта Таццяна Мацко.
28-ы міжнародны турнір прайшоў з 8 па 11 лістапада ў г. Мінск.
У час чарговага мерапрыемства праекта «Адкрытае навучанне» дэманстраваўся вопыт вучэбнай працы выкладчыкаў і студэнтаў юрыдычнага факультэта.
Штогод 17 лістапада студэнты адзначаюць сваё «прафесійнае» свята – Міжнародны дзень студэнтаў! Па традыцыі Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў запрашае прыняць удзел у фотаконкурсе, прысвечаным Міжнароднаму дню студэнта.
У аснову выстаўкі леглі фотаматэрыялы і дакументы з Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, а таксама матэрыялы крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. Экспазіцыю ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыў прарэктар па Выхаваўчай рабоце Васіль Сянько.
Выкладчыкі Какандскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Мукімі вывучылі чарговы навучальны модуль, пабудавалі мадэль сучаснага педагога і расказалі пра свае любімыя лічбавыя сэрвісы.