Напярэдадні нацыянальнага свята Курбан Байрам замежныя студэнты з Туркменістана, якія пражываюць у інтэрнаце №5 ГрДУ імя Янкі Купалы па вул. Ліможа 27/1, наведалі дезіцячы дом змешанага тыпу па пр. Купалы.
З сабой студэнты прынеслі падарункі: мячы, настольныя гульні, наборы для пінг-понгу, канцылярскія прыналежнасці і салодкія пачастункі.
Замежныя студэнты з задавальненнем расказалі дзецям пра гісторыю святкавання і звычаі старажытнага свята. Цікавай была і прэзентацыя сонечнай краіны Туркменістан.
Салодкі стол быў лагічным завяршэннем сустрэчы, таму што паводле звычаяў святкавання Курбан Байрам бескарыслівая дапамога тым, хто мае патрэбу, абавязковая складаючая.