На сустрэчы прысутнічалі 31 прадстаўнік сістэмы сярэдняй адукацыі Літвы, сярод якіх былі настаўнікі фізікі і кіраўнікі школ. Госці праявілі зацікаўленасць у пастаўках абсталявання для кабінетаў фізікі вытворчасці РУП УНПЦ «Технолаб».
Для азнаямлення з поўным камплектам абсталявання (201 найменне прадукцыі) і метадычнымі магчымасцямі кабінета фізікі госці наведалі лабараторыю сучаснага фізічнага практыкума РУП УНПЦ «Технолаб» і кабінет фізікі ў гімназіі № 1 г. Гродна.
З прывітальным словам да гасцей звярнуўся дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэй Яўгеньевіч Герман. Кароткую інфармацыю аб факультэце прадставіў намеснік прарэктара па навуковай рабоце - начальнік навукова-даследчай часткі Антон Анатольевіч Глазеў.
У рамках мерапрыемства прадставілі свае прэзентацыі дацэнт кафедры лазернай фізікі і спектраскапіі Мікалай Віктаравіч Мацецкі («Выкарыстанне лічбавай лабараторыі ў актыўных дэманстрацыях на ўроках фізікі») і старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Ганна Пятроўна Рыбачок («Электронныя вучэбна-метадычныя дапаможнікі па асноўных відах спорту»).
З усімі навінамі фізіка-тэхнічнага факультэта можна азанёміцца тут.