Клуб маладой сям'і 28 кастрычніка 2015 года пабываў у гасцях у студэнтаў 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.
Сустрэчу «Хто я ў бацькоўскай сям'і і маё месца ў ёй: сямейныя ролі» правяла педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Аксана Юр'еўна Карчакоўская.
Педагог і студэнты факультэта абмеркавалі ролевую структура на прыкладзе сваёй сям'і; вызначылі які "я" ў бацькоўскай сям'і і які "я" ў адносінах; якія функцыі яны выконваюць у сям'і і якія - у адносінах; кім студэнты адчуваюць у бацькоўскай сям'і і кім - у адносінах; разгледзелі тыповыя варыянты паводзінаў, у тым ліку ў сітуацыях канфлікту.
У канцы сустрэчы адбылася актыўная дыскусія пра сямейныя абавязкі, паўстала ўсведамленне таго, як усё ж складана прыняць адрозненне іншага, адмовіцца ад маніпуляцый і паспрабаваць быць адкрытым і шчырым перад партнёрам.
З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.