Міжнародны Кангрэс «Спорт. Чалавек. Здароўе» праходзіў з 27 па 29 кастрычніцка 2015 года ў Санкт-Пецярбургу пад афіцыйным патранатам Рады Еўропы, Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, Міністэрства спорту Расійскай Федэрацыі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі замежных краін і кіраўнікі расійскіх і замежных грамадскіх арганізацый, профільных ВНУ, навуковых, медыцынскіх арганізацый, спартыўных федэрацый, нацыянальных алімпійскіх камітэтаў.
Мэтай Кангрэса з'яўляецца вызначэнне ролі і месца Сусветнага руху «Спорт для ўсіх» у жыццядзейнасці розных груп насельніцтва, сучаснага разумення значэння фізкультурна-спартыўнай дзейнасці ў забеспячэнні здаровага ладу жыцця; садзейнічанне інтэграцыі намаганняў міжнароднай навуковай супольнасці, дзяржаўных органаў розных краін па рашэнні задач фізічнага, духоўна-маральнага развіцця грамадства; аб'яднанне намаганняў міжнародных і нацыянальных арганізацый у распаўсюдзе інавацыйных праектаў і перадавых практык, накіраваных на гарманічнае развіццё асобы ў сістэмах фізічнай культуры, спорту, аховы здароўя і адукацыі.
Загадчык кафедры спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Віталій Уладзіміравіч Храмаў выступіў на форуме з дакладам «Электроннае навучанне рухальным дзеянням ў сістэме фізкультурнай адукацыі Рэспублікі Беларусь», прэзентаваўшы вопыт купалаўскага ўніверсітэта.
З усімі навінамі факлуьтэта фізічнай культуры можна азанёміцца тут.