На факультэце псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта арганізавана фотавыстава «Быць мамай». Экспазіцыя прысвечана маці, якія гадуюць дзяцей-інвалідаў.
На выставе прадстаўлены 10 фатаграфій, на якіх адлюстраваны кранальныя і далікатныя моманты мам і іх дзяцей.
Выстава падрыхтавана валанцёрамі факультэта псіхалогіі і супрацоўнікамі АБА "Гродзенскі дзіцячы хоспіс". Мэта выставы - звярнуць увагу навакольных на праблемы сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
З усімі навінамі факультэта псіхалогіі можна азанёміцца тут.