Выхавальнікі інтэрната №3 ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна са студэнцкім саветам арганізавалі сустрэчу з прадстаўніком аддзела па прафілактыцы правапарушэнняў Ленінскага РАУС Тадэвушам Юр'евічам Матукевіч.
У рамках сустрэчы адбылася гутарка на тэму «Аб мерах папярэджання правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі».
Студэнты-купалаўцы з цікавасцю слухалі запрошанага госця, задавалі пытанні, разважалі пра стаўленне сучаснага маладога чалавека да праблем грамадства: казалі пра шкоду курэння, асаблівую ўвагу звярнулі ў сваіх развагах на фарміраванне асобы ў сучасным свеце.