На базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта 26-27 лістапада 2015 адбыўся IV міжуніверсітэцкі фестываль «Наш выбар - здаровы лад жыцця!», у якім прынялі ўдзел студэнты-валанцёры дзевяці ВНУ Рэспублікі Беларусь.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадстаўляла каманда «Веста плюс», якая складалася са студэнтаў педагагічнага факультэта і факультэта фізічнай культуры. Рыхтавалі каманду да выступлення намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай працы педагагічнага факультэта Алена Мікалаеўна Лапкоўская і намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай працы факультэта фізічнай культуры Тарасаў Віталій Ігаравіч.
У рамках фестывалю студэнты прынялі ўдзел у розных валанцёрскіх мерапрыемствах, трэнінгах і семінарах. Каманда нашага ўніверсітэта правяла міні майстар-класы па развіцці дробнай маторыкі ў дзяцей і развіваючы трэнінг «Чароўны пясок». Праверкай узроўню падрыхтаванасці атрада «Веста плюс» стаў удзел у конкурсе па распрацоўцы валанцёрскага праекта ва ўмовах ліміту часу. Каманда купалаўцаў паспяхова справілася з задачай, распрацаваўшы план мерапрыемствы «АРТ-пікнік «Яблычак », накіраванага на сацыяльную адаптацыю дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.
Прыемным сюрпрызам Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту стаў памятны падарунак, выраблены рукамі студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Наша валанцёрская каманда паказала сябе як адзіны згуртаваны і дружны калектыў. У конкурсе сэлфі хлопцы занялі прызавыя месцы. Калектыў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы атрымаў дыплом ўдзельніка IV міжуніверсітэцкага фэсту «Наш выбар - здаровы лад жыцця».
З усімі навінамі факультэта фізічнай культуры можна азанёміцца тут.
З усімі навінамі педагагічнага факлуьтэта можна азанёміцца тут.