У рамках чацвёртай рабочай сустрэчы прадстаўнікоў Лідскага завода электравырабаў і фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы 25 лістапада 2015 г. адбылося абмеркаванне інавацыйнага праекта па распрацоўцы тэхнічных сродкаў для забеспячэння бяспекі пешаходных пераходаў. На сустрэчы прысутнічаў начальнік міжраённага аддзела арганізацыі дарожнага руху Гродзенскай ДАІ Юрый Міхайлавіч Парахневіч.
У ходзе пасяджэння ўдзельнікі абмеркавалі тэхнічныя пытанні аснашчэння пешаходных пераходаў інавацыйнымі аўтаматызаванымі святлотэхнічнымі рашэннямі. Таксама былі вызначаны напрамкі далейшай працы, у тым ліку па распрацоўцы і ўкараненню пры падтрымцы ДАІ сумесных вопытных распрацовак у Гродзенскім рэгіёне.
З усімі навінамі фізіка-тэхнічнага факультэта можна азнаёміцца тут.