Студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі Гродзенскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і парушэннем псіхікі («Дом малюткі»).
Гэта другі візіт студэнтаў у гэтую ўстанову. На грошы, сабраныя на дабрачынным канцэрце, купалаўцы набылі дзецям падарункі. Студэнты гатовыя далей радаваць дзяцей прызамі, прыўносячы ў іх жыцці яркія фарбы шчасця.
Адной з найважнейшых задач «Дома малюткі» з'яўляецца захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей. Тут для малых створаны ўсе ўмовы для таго, каб дзеці жылі паўнавартасным жыццём.
З усімі навінамі інжынерна-будаўнічага факультэта можна азнаёміцца тут.