У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 4 снежня 2015 года на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбыўся навукова-метадычны семінар «Медыялінгвістыка як трэнд навукова-даследчай дзейнасці школьнікаў».
Супрацоўнікі кафедры журналістыкі прафесар Марыя Іосіфаўна Канюшкевіч, прафесар Аляксандр Аляксандравіч Мурашоў, дацэнт Ірына Вайцехаўна Піваварчык і загадчык кафедры Тамара Анатольеўна Піваварчык ў сваіх дакладах прапанавалі педагогам-славеснікам зірнуць на мову сродкаў масавай камунікацыі як на ўнікальны матэрыял для навуковых даследаванняў школьнікаў.
Тэма семінара выклікала цікавасць у педагогаў школ горада і вобласці. У сустрэчы прынялі ўдзел больш за 30 настаўнікаў рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры са школ Гродна, Ліды, Мастоў, Слоніма, а таксама ўстаноў адукацыі Гродзенскага, Воранаўскага, Іўеўскага, Шчучынскага раёнаў.
Педагогі мелі магчымасць не толькі паслухаць даклады, але і абмеркаваць іх з аўтарамі, задаць хвалюючыя пытанні, атрымаць індывідуальныя кансультацыі па арганізацыі навуковага даследаванні ў пэўным кірунку. Арганізатары семінара падрыхтавалі для кожнага ўдзельніка метадычны матэрыял у дапамогу правядзенню навуковых даследаванняў у школе.
Ірына Уладзіміраўна Гальвіна, настаўнік рускай мовы і літаратуры СШ № 13 г. Гродна, выступіла перад прысутнымі: «Семінар быў вельмі пазнавальным, карысным, а самае галоўнае - жывым. Мы не сустрэлі традыцыйных акадэмічных выступленняў, але ўбачылі цікавых людзей, пачулі жывую мову выкладчыкаў, арганізатараў семінара. Тое, пра што казалі, - гэта змены ў мове, якія адбываюцца сёння і ўсіх нас хвалююць. Ну і, вядома, было вельмі шмат карыснай практычнай інфармацыі аб тым, якія тэмы з'яўляюцца актуальнымі, як правільна сфармуляваць тэму, якой методыкай скарыстацца».
Кафедра журналістыкі плануе працягнуць сустрэчы з педагогамі школ і прапануе тэмы наступных семінараў:
- «Метадалогія і методыка даследаванняў у медыялінгвістыцы» (студзень 2016 года);
- «Этапы і тэхналогіі правядзення навуковага даследавання, забеспячэнне яго тэарэтычнай і практычнай значнасці» (люты 2016 года);
- «Правілы і формы прадстаўлення і абароны вынікаў навуковага даследавання» (сакавік 2016 года).
Падрабязная інфармацыя і ўзор заяўкі ўдзельніка тут.
З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азанёміцца тут.