У інтэрнаце № 3 (БЛК, 3) Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 10 снежня 2015 года прайшоў фінал гульні «Што? Дзе? Калі? ».
У студэнцкім калектыве стала традыцыяй праводзіць інтэлектуальную гульню напярэдадні Новага года і калядных святаў.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў студэнт 2 курса філалагічнага факультэта Андрэй Міневіч.
Студэнты паказалі сваю эрудыцыю на працягу двух паўфіналаў, якія адбыліся 19 і 26 лістапада.
У фінале прынялі ўдзел 6 каманд. З іх лепшай апынулася каманда «Criscet», у склад якой увайшлі магістрант філалагічнага факультэта Юлія Волкава, студэнты факультэта мастацтваў і дызайну Аляксандр Заяц, Яўгенія Міхнева, Віталій Стэфановіч і Святлана Барадзюк, студэнтка факультэта псіхалогіі Таццяна Грынько.
Пераможцам уручылі падарункі ад прафкама студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Таксама студэнты атрымалі пераходны кубак і сцяг гульні.