У Гродне 9 снежня 2015 года прайшоў эскізны тур рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын Моды». Студэнты спецыяльнасці «Дызайн (касцюма і тканін)» факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі 14 праектаў.
Сярод удзельнікаў: студэнты 2 курса Юлія Борыс, Вольга Войтава, Вераніка Лахавец і Анастасія Чарткова, студэнты 4 курса Вераніка Вітук, Юлія Данільчык, Аміла Наўшан і Кацярына Петручэня, студэнты 5 курса Ксенія Гемза, Іна Глод, Святлана Дамінгес і Аляксандра Еўтуховіч, майстар вытворчага навучання Дар'я Гайдук і лабарант кафедры дызайну Віталій Жыўлюк.
У другі тур «Увасабленне» рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын Моды» прайшлі 11 праектаў студэнтаў і супрацоўнікаў факультэта.
З уісімі навінамі факультэта мастацтваў і дызайну можна азнаёміцца тут.