На вучэбна-спартыўнай базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі прайшоў чэмпіянат ваенных факультэтаў у грамадзянскіх установах вышэйшай адукацыі па вайсковым рукапашным баі.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел сем каманд ваенных факультэтаў з вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Зборная каманда ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы заняла другое месца, саступіўшы зборнай камандзе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Трэцяе месца заняла зборная каманда ваеннага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Былі вызначаны пераможцы ў асабістым першынстве. Так, сяржант 4 курса Руслан Насіяці заняў другое месца ў вагавай катэгорыі да 85 кг, курсант 3 курса Канстанцін Тарасюк стаў другім у вагавой катэгорыі да 65 кг. Курсавы афіцэр батальёна курсантаў капітан Аляксандр Стрэльнікаў заняў трэцяе месца ў вагавой катэгорыі да 80 кг, курсант 2 курса Аляксей Ажэль стаў трэцім у вагавой катэгорыі 75 кг.
З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.