У Ваўкавыскім каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшоў конкурс навагодніх елак і ўпрыгожванняў. Журы падвяло вынікі.
Лепшымі ў конкурсе былі прызнаныя: група 2 «С» (снегавік, залатая елка з сталовых лыжак), група 3 «С» (арыгінальны снегавік), 3 «С-11» (беларуская елка), 1 «Б» (італьянская елка з белорускіх макарон «Пастораль»).
Другое месца заняла група 3 «Т» (елка-малютка), 1 «С-11» (цюлевая елка), 2 «С-11» (шаравая елка (з надуўных шароў)), 3 «В» (елка заморская) и 1 «З» – Белоснежка (елка з ватных дыскаў).
Трэцімі сталі ў конкурсе наступныя групы: 4 «Д» (дзяўчына-елка), 2 «А» (жоўта-чырвоная елка), 3 «Б» (елка-нявеста), 4 «Б» (елка «Я ее слепила из того, что было») и 4 «А» (елка «Розовые розы»).
З усімі навінамі Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы можна азнаёміцца тут.