Навучэнцы 1 курса хіміка-тэхналагічнага аддзялення Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы 12 студзеня 2016 года прынялі ўдзел у квэст-гульні «У зАмкУ. За 7-ю пячаткамi», якая праходзіла ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя акадэміка Я.Ф. Карскага.
Удзельнікі падзяліліся на 6 каманд, кожная з якіх атрымала пашпарт і план праходжання маршруту ў гульні па этапах: «Паэтычны мiкрафон», «Таямнiцы Гароднi», «Салон магii «Знакi лесу», «Яблычны фэст» і іншыя.
Падчас гульні навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі прынцыпамі работы бібліятэкі, прымянілі свае веды па такіх прадметах як гісторыя Беларусі, руская і беларуская літаратура, а таксама па іншых дысцыплінах агульнаадукацыйнагацыклу.
З усімі навінамі Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы можна азнаёміцца тут.