У спартыўнай зале інтэрната № 4 ГрДУ імя Янкі Купалы (вул. Пралетарская, 16) адбыліся спаборніцтвы па паўэрліфтынгу (у жыме) сярод замежных студэнтаў.
У спаборніцтвах прыняло ўдзел 10 студэнтаў, якія ў жыме штангі лежачы на гарызантальнай лаўцы змагаліся за права называцца лепшымі.
Па выніках спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам:
першае месца заняў студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта Сердар Худайкулаў;
другім стаў студэнт 5 курса юрыдычнага факультэта Сарагт Акмырадаў;
трецім – студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта Бакы Бекгаеў.