На базе Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва і СШ № 23 г. Гродна 11-14 студзеня 2016 года праходзіў трэці тур (абласны) рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі і хіміі сярод навучэнцаў сярэдніх школ.
Слухачы курсаў па біялогіі школы дакладных навук, дзеючай пры факультэце біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы (кіраўнік - загадчык кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл, дацэнт Сяргей Уладзіміравіч Емяльянчык), паказалі высокія вынікі. Так, сярод вучняў 9-х класаў пераможцамі алімпіяды былі прызнаныя 10 школьнікаў, з іх 6 - слухачы курсаў, якія атрымалі 2 граматы, пераможцы сярод 10-х класаў, якія прадстаўлялі Школу дакладных навук, узнагароджаны 3 дыпломамі і граматай.
Узнагароды пераможцам уручыў старшыня журы ў алімпіядзе па хіміі, дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Васілій Мікалаевіч Бурдзь і старшыня журы ў алімпіядзе па біялогіі, загадчык кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл дацэнт Сяргей Уладзіміравіч Емяльянчык.
Таксама ў склад журы на алімпіядзе ўвайшлі выкладчыкі факультэта біялогіі і экалогіі: намеснік дэкана факультэта Аляксандр Яўгеньевіч Карэўскі, загадчык кафедры батанікі Алег Віктаравіч Созінаў, дацэнт кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Аляксандра Васільеўна Рыжая, дацэнт кафедры біяхіміі Віталій Тадэвушавіч Чашчавік, дацэнт кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Вольга Віктараўна Янчурэвіч, дацэнт кафедры біяхіміі Віктар Ільіч Рэзяпкін, дацэнт кафедры хіміі і хімічнай тэхналогіі Алена Міхайлаўна Траццякова, дацэнт кафедры хіміі і хімічнай тэхналогіі Вольга Міхайлаўна Траццякова і старшы выкладчык кафедры хіміі і хімічнай тэхналогіі Галіна Аляксееўна Бурдзь.
З усімі навінамі факультэта біялогіі і экалогіі можна азнаёміцца тут.