На факультэце фізічнай культуры 22 студзеня 2016 года адбылося адкрытае першынства па дартсе сярод выкладчыкаў і супрацоўнікаў.
Спаборніцтвы праводзіліся па правілах гульні «Вялікі раўнд», мэта якой - набраць як мага больш ачкоў, кідаючы па тры дроціка па чарзе ў кожны сектар ад «1» да «20» і цэнтр.
Па выніках спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам:
жанчыны
трэцяе месца заняла старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Алена Вячаславаўна Знатнава;
другое месца было прысуджана інструктару па фізічнай культуры спартыўнага клуба Марыне Пятроўне Ясене;
першае месца заваявала спецыяліст дэканата факультэта фізічнай культуры Алена Міхайлаўна Валошына;
мужчыны
трэцяе месца заняў лабарант вучэбнай тэлестудыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Яўгеній Уладзіміравіч Пацэвіч;
другое месца было прысуджана лабаранту аддзялення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ваеннага факультэта Аляксандру Барысавічу Радчанка;
першае месца заваяваў намеснік дэкана факультэта фізічнай культуры па ідэалагічна-выхаваўчай рабоце, старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Віталій Ігаравіч Тарасаў.
Пераможцы прадставілі купалаўскую ВНУ на гарадской універсіядзе «Маё здароўе ў маіх руках», якая прайшла 25 студзеня 2016 на базе Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
З усімі навінамі факультэта фізічнай культуры можна азнаёміцца тут.