Прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі спецыяльнасці «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» Гродзенскага дзяржаўнага прафесійнага тэхналагічнага каледжа 2 лютага 2016 года правялі выкладчыкі факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Аб перавагах навучання ў купалаўскім універсітэце і ўмовах паступлення на дзённую, завочную і завочную скарочаную формы навучання, аб навуковай, вучэбнай і грамадскай дзейнасці ў ВНУ, а таксама пра спецыфіку працы інжынераў-тэхнолагаў студэнтам распавялі загадчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Наталля Зігмундаўна Башун і выкладчык-стажор кафедры Наталля Валянцінаўна Чугай.
У канцы сустрэчы выкладчыкі кафедры прадставілі навучэнцам навучальныя матэрыялы, звязаныя з вытворчасцю прадукцыі і арганізацыяй грамадскага харчавання.
З усімі навінамі факультэта біялогіі і экалогіі можна азнаёміцца тут.