На базе фізіка-тэхнічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 21 красавіка 2016 года адбудзецца XXIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў «Фізіка кандэнсаванага стану».
Праца канферэнцыі будзе праходзіць у рамках наступных секцый:
секцыя 1. «Вывучэнне малекулярнай структуры і ўласцівасцяў кандэнсаванага стану»;
секцыя 2. «Матэматычныя метады і камп'ютарнае мадэліраванне ў фізіцы кандэнсаванага стану»;
секцыя 3. «Прыборы і тэхніка эксперыменту»;
секцыя 4. «Актуальныя пытанні методыкі вывучэння фізікі кандэнсаваных станаў».
Працоўныя мовы: руская, беларуская, польская, англійская.
Каб прыняць удзел у канферэнцыі, неабходна да 24 лютага 2016 года прайсці онлайн-рэгістрацыю, запоўніўшы рэгістрацыйную форму.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, вул. Урублеўскага, 33
Тэл: +375 (152) 48-28-50
fax: +375 (152) 48-35-91
e-mail: e.koshko@grsu.by
web: http://www.ftf.grsu.by/