Сёння дыскусійны форум адбыўся на ваенным факультэце, да абмеркавання запрасілі афіцэрскі склад і курсантаў. Спікерамі сталі загадчык кафедры паліталогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, доктар палітычных навук, прафесар Віктар Ватыль і начальнік 2-га аддзела ўпраўлення ваеннай адукацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь палкоўнік Вячаслаў Храловіч. Таксама ў абмеркаванні прынялі ўдзел прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Войтка і начальнік ваеннага факультэта палкоўнік Лявонцій Паўлаў.