У Мінску 17 лістапада 2015 года адбылося афіцыйнае адкрыццё рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў ВНУ «F.-ART.by».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Віктар Віктаравіч Якжык, які адзначыў, што ў нашай краіне навучаецца звыш 18.500 замежных студэнтаў з больш за 100 краін. «Больш за ўсё сярод іх грамадзян Туркменістана, Кітая, Расіі. Выбралі Беларусь для атрымання вышэйшай адукацыі і грамадзяне ЗША, Каба- Верде, Аўстраліі, Конга і іншых дзяржаў. За Апошнія 5 гадоў амаль у два разы павялічылася колькасць замежных студэнтаў. Гэта імідж нашай сістэмы адукацыі », - падкрэсліў В.В. Якжык.
На адкрыцці фестывалю выступілі замежныя студэнты і творчыя калектывы ўніверсітэтаў Беларусі. Тэатр моды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы «Уни-ART» прадставіў унікальную калекцыю галаўных убораў.
У рамках фестывалю ва ўсіх ВНУ краіны пройдуць мерапрыемствы пад дэвізам «Диалог молодежи мира – в мире творчества и созидания»: прадугледжана правядзенне канцэртных праграм з удзелам замежных студэнтаў і творчых калектываў універсітэтаў, а таксама прэзентацыя серыі персанальных выстаў. 10 снежня ў Мінску ў Музеі гісторыі адбудзецца ўрачыстае закрыццё фестывалю «F.-ART.by».