Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 22 верасня 2015 года наведаў Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі і сустрэўся з чэмпіёнамі і прызёрамі гульняў - знакамітымі спартсменамі краіны, сярод якіх Алімпійская чэмпіёнка 1964 года, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры купалаўскай ВНУ Алена Уладзіміраўна Цюненкова (Валчэцкая).