View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия
Пятніца, 21 Чэрвень 2024 15:17

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося размеркаванне аспірантаў

Аўтар
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

IMG 642121 чэрвеня 2024 года адбылося пасяджэнне камісіі па накіраванні на працу аспірантаў трэцяга года дзённай бюджэтнай формы атрымання адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Камісію па накіраванні на працу аспірантаў узначальвае рэктар універсітэта Ірына Кітурка. У паседжанні камісіі прынялі ўдзел аспіранты і іх навуковыя кіраўнікі.

Па выніках работы камісіі размеркавана 10 аспірантаў, з іх трое накіраваны на выкладчыцкія пасады ў ГрДУ імя Янкі Купалы, шэсць - у іншыя арганізацыі горада Гродна, адзін чалавек - ва ўстанову адукацыю гродзенскага раёна. Дзевяць маладых даследчыкаў навучаюцца па спецыяльнасцях гуманітарнай галіны навукі і 1 – па спецыяльнасці прыродазнаўчай галіны навукі.

Рэктар павіншавала выпускнікоў з завяршальным этапам навучання ў аспірантуры, пажадала найхутчэйшага завяршэння падрыхтоўкі дысертацыйных даследаванняў і паспяховай абароны дысертацый.

 

 

Чытаць 218 разоў Апошняя змена Пятніца, 21 Чэрвень 2024 15:27