View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия
Серада, 20 Красавік 2016 16:35

На факультэце гісторыі камунікацыі і турызму студэнты чыталі англамоўныя хуткамоўкі

Аўтар
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

402Сярод студэнтаў 1 курса спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы правялі «Фанетычны конкурс хуткамовак» на англійскай мове.

 

Турнір праводзіўся ў два этапы: на першым ўдзельнікі па памяці прамаўлялі хуткамоўкі, на другім - чыталі іх з ліста.

Падводзячы вынікі, журы ў складзе выкладчыкаў кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі адзначыла, што ўсе канкурсанткі прадэманстравалі высокі ўзровень майстэрства хуткамаўлення на замежнай мове.

Перамогу ў конкурсе атрымала студэнтка Анастасія Странкоўская. На другім месцы апынулася Наталля Мілевіч, на трэцім - Лізавета Панасік.

Пераможцы і прызёры конкурсу былі ўзнагароджаны граматамі, таксама ўдзельнікам уручылі прызы.

З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.

 

404

Чытаць 5242 разоў Апошняя змена Серада, 20 Красавік 2016 16:40