View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия
Серада, 12 Жнівень 2020 11:15

Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта»: Віктар Чухно

Аўтар
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)


KNIGA

Віктар Мікалаевіч Чухно нарадзіўся 23 красавіка 1929 года ў вёсцы Бярэзніца Палескага ваяводства.

З мая 1942 па студзень 1944 года Віктар Чухно з'яўляўся сувязным партызанскіх груп у Ружанскім раёне, а затым - радавым байцом атрада імя С. М. Кірава партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнка Брэсцкага злучэння.

У 1951 годзе скончыў Пружанскае педагагічнае вучылішча, працаваў загадчыкам спачатку Юнкаўскай пачатковай школы, а затым - аргаддзелу Ружанскага райкама камсамола. У 1961 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В. І. Леніна.

З 1952 па 1982 год Віктар Мікалаевіч Чухно знаходзіўся на ваеннай службе ў органах дзяржаўнай бяспекі БССР на аператыўных і кіруючых пасадах.

Вайсковае званне - палкоўнік.

Віктар Чухно ўзнагароджаны 11 медалямі, у тым ліку «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 -1945» і «Партызану Айчыннай вайны» 2-й ступені.

Пасля выхаду ў адстаўку працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы начальнікам I-га аддзела.

З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.

 

22322 1

 

 

Чытаць 883 разоў Апошняя змена Серада, 12 Жнівень 2020 12:26