Уладзімір Сцяпанавіч Грынкевіч нарадзіўся ў 1916 годзе ў Капылі. З 1935 па 1939 год працаваў настаўнікам у мястэчку Цімкавічы Капыльскага раёна. З верасня 1939 па 1941 года служыў у Чырвонай Арміі ў 9-м Заходнім аўтапалку, пазней - у 23-м артылерыйскім палку ў якасці загадчыка справаводствам тэхнічнай часткі палка. З 22 чэрвеня па 17 верасня 1941 года з часткай быў на фронце на Украіне. Пад Палтавай трапіў у акружэнне.