З 27 па 31 сакавіка 2017 году праходзіў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па вучэбных прадметах. 12 слухачоў падрыхтоўчых курсаў "Стандарт-Алімп" і "Алімп-інтэнсіў" факультэта давузаўскай падрыхтоўкі купалаўскага ўніверсітэта ўвайшлі ў склад каманды Гродзенскай вобласці і паказалі высокія вынікі, заваяваўшы 7 дыпломаў і пахвальны водгук.