Х Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Беларуская паліталогія: разнастайнасць у адзінстве: “Суверэнітэт – Бяспека – Інтэграцыя як канстанты ўстойлівага дзяржаўнага развіцця: міжнародны вопыт і нацыянальныя рэаліі”, прымеркаваная да 30-годдзя Інстытута Прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь пройдзе 31 мая – 1 чэрвеня 2024 .на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Суарганізатарам канферэнцыі выступае Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца прафесарска-выкладчыцкі склад навучальных устаноў, навуковыя супрацоўнікі, аспіранты, магістранты, работнікі адукацыі, спецыялісты.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.
Партнёрамі канферэнцыі з'яўляюцца: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, Інстытут філасофіі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.У. Ламаносава, Санкт-пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, Расійскае таварыства палітолагаў, Казахскі ўніверсітэт міжнародных адносін і сусветных моў імя Абылай Хана, Інстытут Паўночна-Усходняй Азіі Цзіліньскага ўніверсітэта.
Праблемным полем канферэнцыі выступяць наступныя тэмы: "30-годдзе Інстытута Прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь"; "Суверэнітэт - Бяспека - Інтэграцыя як канстанты ўстойлівага дзяржаўнага развіцця: метадалогія аналізу"; "Суверэнітэт як канстанта ўстойлівага дзяржаўнага развіцця: міжнародны вопыт і нацыянальныя рэаліі"; "Інтэграцыя як канстанта ўстойлівага дзяржаўнага развіцця: міжнародны вопыт і нацыянальныя рэаліі"; "Беларусь і міжнародныя рэгіянальныя арганізацыі: тэарэтычныя мадэлі і сацыяльна-палітычная рэальнасць", "Гісторыя, тэорыя і практыка палітычных інстытутаў і працэсаў"; "Палітычныя працэсы ў Беларусі і свеце і моладзь".
Адрас арганізацыйнага камітэта: 230023, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, кабінет 102; электронная пошта: kaf_polis@grsu.by.