Пасада на момант прысваення звання: кінарэжысёр, грамадскі дзеяч, акцёр
Пратакол пасяджэння Савета ўніверсітэта: №2 ад 27.09.2010 г.
Кароткая біяграфія: Нарадзіўся 17 чэрвеня 1939 года ў Варшаве (Польшча). Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце (1955-1959), Кракаўскім універсітэце (1959-1962), паступіў на рэжысёрскі факультэт Лодзінскай кінашколы, якую скончыў у 1966 годзе. Аўтар шэрагу дакументальных і тэлевізійных фільмаў, у тым ліку “Тварам да твару” (1967), “Залік” (1968), “За сцяной” (1971), “Роля” (1971), “Гіпотэза”(1972 ), “Начное дзяжурства” (1975, сумесна з Э. Жэбраўскім), “Дом жанчын” (1977), “Дарогі ў ночы” (1979), “Парадыгма” (1985). Поўнаметражныя карціны – “Сямейная жыццё” (1971), “Ілюмінацыя” (1973), “Квартальны баланс” (1974), “Ахоўныя колеры” (1976), “Спіралі” (1978), “Канстанта” (1980), “Імператыў” (1982), “Год спакойнага сонца” (1984), “Стан валодання” (1989) , “Галоп” (1995), “Брат нашага Бога” (1997). Аўтар некалькіх зборнікаў телекінасцэнарыяў, кніг “Гутаркі пра аматарскае кіно” (1978) і “Час паміраць” (1997). Мастацкі кіраўнік творчага аб’яднання “Тор” з 1980 года, віцэ-старшыня Саюзу польскіх кінематаграфістаў (1974-1983). Разам з працай у кіно і на тэлебачанні, паставіў шэраг тэатральных і оперных спектакляў у Польшчы, Германіі, Італіі, Францыі, Швейцарыі і Расіі. Лаўрэат Канскага кінафестывалю ў намінацыі “Рэжысёр” (1980), спецыяльнага прыза Венецыянскага кінафестывалю (1982) , галоўнага прыза Венецыянскага кінафестывалю (1984), Царскасельскай мастацкай прэміі (2004), прэмія імя Сяргея Параджанава “За ўнёсак у сусветны кінематограф” (2005), ордэн князя Яраслава Мудрага V ступені (2009), Міжнародная прэмія “Балтыйская зорка” (2009). Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена ў 2010 годзе.