Вучоная ступень: доктар палітычных навук
Вучонае званне: прафесар
Пасада на момант прысваення звання: рэктар Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта (г. Калінінград)
Пратакол пасяджэння Савета ўніверсітэта: №7 ад 27.01.2010 г.
Кароткая біяграфія: Нарадзіўся 18 ліпеня 1957 г. у Калінінградзе. У 1979 годзе на выдатна скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Гісторыя”, у 1982 – аспірантуру ЛДУ. З 1982 года працуе ў Балтыйскім федэральным універсітэце імя Імануіла Канта (раней Калінінградскі дзяржаўны ўніверсітэт і Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Імануіла Канта) на пасадах асістэнта, дацэнта, загадчыка Навукова-даследчай лабараторыі, намесніка дырэктара па навуковай працы навукова-даследчага інстытута комплекснага даследавання рэгіёну, дырэктара цэнтра дадатковай прафесійнай адукацыі, прарэктара. З 1998 года да лютага 2011 г. быў рэктарам РДУ імя І. Канта. У 2011 годзе прызначаны рэктарам федэральнай дзяржаўнай аўтаномнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі “Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя Імануіла Канта”. Сфера навуковых інтарэсаў – рэгіянальная палітыка, рэгіянальнае кіраванне, даследаванне рэгіянальнага соцыума. Аўтар 136 навуковых прац, з іх 19 манаграфій. А.П. Клемешаў ўваходзіць у склад міжведамаснага Савета па адукацыі пад старшынствам Міністра адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі, член праўлення Расійскага саюза рэктараў, член прэзідыума ВМА па класічнай універсітэцкай адукацыі, член усерасійскага савета па алімпіядах школьнікаў, член прэзідыума Расійскай асацыяцыі міжнародных даследаванняў, член грамадскай палаты пры губернатары Калінінградскай вобласці, старшыня савета рэктараў ВНУ Калінінградскага рэгіёну. Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена ў 2010 годзе.