Вучонае званне: прафесар
Пасада на момант прысваення звання: рэктар універсітэта прыкладных навук у г. Біберах (Германія)
Пратакол пасяджэння Савета ўніверсітэта: №7 ад 27.01.2010 г.
Кароткая біяграфія: Нарадзіўся ў 1953 годзе. У 1980 годзе скончыў універсітэт у г. Штутгарт па спецыяльнасці “Электратэхніка”. З 1980 да 1985 года навучаўся ў аспірантуры Інстытута Даследаванняў Плазмы Штутгарцкага ўніверсітэта. У 1988-1992 гадах Томас Фогель быў прафесарам універсітэта прыкладных навук Кемптэн. З 2003 года-па цяперашні час прафесар, рэктар Універсітэта прыкладных навук у Біберах (Германія). Навуковыя інтарэсы: крыягенныя, вакуумныя і квазіаптычныя тэхналогіі, бяспека і надзейнасць электронных сістэм ў аўтамабілі, электрычная метралогія, тэарэтычная электратэхніка, оптаэлектроніка. Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта прысвоена ў 2010 годзе.