Пасада на момант прысваення звання: Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі
Пратакол пасяджэння Савета ўніверсітэта: №2 ад 21.09.2009 г.
Кароткая біяграфія: Мітрапаліт, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Герой Беларусі. Нарадзіўся 21 сакавіка ў Маскве ў сям’і служачых. У 1953 годзе скончыў сярэднюю школу і паралельна музычную школу па класе харавога спеву і кантрабаса. У 1957 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю і паступіў у Маскоўскую духоўную акадэмію. 3 красавіка 1959 года (на другім курсе акадэміі) прыняў манаскі пострыг, а 26 красавіка таго ж года Найсвяцейшым Патрыярхам Маскоўскім Алексіем (Сіманскім) пасвечаны ў іерадыякана. У 1961 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя. У лістападзе 1961 года прызначаны выкладчыкам Маскоўскай духоўнай акадэміі, а 14 снежаня 1961 – Найсвяцейшым Патрыярхам Алексіем I пасвечаны ў іераманаха. У верасні 1962 прызначаны старшым памочнікам інспектара Маскоўскай духоўнай акадэміі. З чэрвеня 1963 года – інспектар Маскоўскай духоўнай акадэміі. 4 жніўня 1963 – біскупам Валакаламскім Піцірымам узведзены ў сан ігумена з ускладаннем крыжа з упрыгожваннямі і булавы. 8 кастрычніка 1963 Найсвяцейшым Патрыярхам Алексіем узведзены ў сан архімандрыта. З адкрыццём у верасні 1963 года пры Маскоўскай духоўнай акадэміі аспірантуры загадваў ёю. У перыяд з 1961 года па 1965 працаваў сакратаром Камісіі па хрысціянскаму адзінству. 14 мая 1966 года прызначаны біскупам Дзмітраўскім, вікарыем Маскоўскай епархіі і рэктарам Маскоўскай духоўнай акадэміі. З 7 кастрычніка 1966 – член рэдакцыйнай калегіі часопіса “Багаслоўскія працы”. 28 лістапада 1968 прызначаны другім намеснікам старшыні Аддзела знешніх царкоўных зносін. У 1970 годзе ўдзельнічаў у працы Камісіі Святога Сінода па падрыхтоўцы Памеснага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы. 9 верасня 1970 узведзены ў сан арцыбіскупа. 18 красавіка 1973 г. прызначаны архіепіскапам Берлінскім і Сярэднееўрапейскім, Патрыяршым Экзархам Сярэдняй Еўропы. 15 красавіка 1975 г. узведзены ў сан мітрапаліта. 3 сакавіка 1976 года абраны ў склад Камісіі Святога Сінода па пытаннях хрысціянскага адзінства і міжцаркоўных зносін. 29 верасня 1978 г. прызначаны мітрапалітам Мінскім і Беларускім; з 12 кастрычніка – Патрыяршы Экзарх Заходняй Еўропы. У 1980 годзе 23 снежня прызначаны членам Камісіі Святога Сінода па арганізацыі святкавання 1000-годдзя Хрышчэння Русі. 14 красавіка 1981 прызначаны Старшынёй Аддзела знешніх царкоўных зносін і пастаянным членам Святога Сінода; 22 ліпеня прызначаны намеснікам старшыні Камісіі Святога Сінода па падрыхтоўцы святкавання 1000-годдзя Хрышчэння Русі; 1 лютага 1984 вызвалены ад пасады Экзарха Заходняй Еўропы, згодна з прашэннем. 19 красавіка 1985 даручана акармленне праваслаўных прыходаў у Фінляндыі. 13 верасня 1989 г прызначаны Экзархам Беларускім з тытулам "мітрапаліт Мінскі і Гродзенскі, Патрыяршы Экзарх Беларускі". 25 снежня 2013 г. Святы Сінод задаволіў просьбу аб пачысленні на супакой і прызначыў Праасвяшчэннага Мітрапаліта Філарэта ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, захаваўшы за ім права ўдзелу ў працы Святога Сінода і ганаровае пратакольнае месца на багаслужэннях і ў афіцыйных цырымоніях. Падзвіжніцкая асветніцкая дзейнасць ганаровага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта, яго вялікі асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне беларускага і расійскага народаў адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі - ордэнамі Айчыны ІІІ ступені, Дружбы народаў, Пашаны, Францыска Скарыны, расійскім ордэнам "За заслуг" іншымі. У 2006 годзе мітрапаліту было прысвоена званне "Герой Беларусі". Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта прысвоена ў 2009 годзе. Пайшоў з жыцця 12 студзеня 2021 года.