Вучоная ступень: доктар хімічных навук
Вучонае званне: прафесар
Пасада на момант прысваення звання: намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Пратакол пасяджэння Савета ўніверсітэта: №7 ад 23.02.2009 г.
Кароткая біяграфія: Нарадзіўся 6 лютага 1952 году ў г. Краснадар (Расійская Федэрацыя). Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1974). З 1977 года – малодшы, старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, з 1991 года –намеснік дырэктара, з 1993 года – дырэктар НДІ фізіка-хімічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доктар хімічных навук (1997), прафесар (2005), заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2001). З 1997 года прарэктар па навуковай працы, першы прарэктар Белдзяржуніверсітэта, з 2006 года намеснік акадэміка- сакратара Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі, у 2007–2008 гады – генеральны дырэктар РУП “Інстытут нафты і хіміі” канцэрна “Белнафтахім”. З чэрвеня 2008 года – намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2002–2008 гадах – загадчык кафедры неарганічнай хіміі Белдзяржуніверсітэта. Намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.